У зялёным садочку
Пад ігрушай ў цянёчку
Сядзіць хлопец з дзяўчынкай
І мілуецца з ёю,
З ненаглядкай сваёю,
Та гарыць, як лучынка.
І цалуе ж ён любай
Сваёй вочкі і губы.
Песціць, як не задуша.
Дружок з дружкай варкуе,
Салавей ім ўтуруе,
Шуміць над імі йгруша.
Вось прыціхлі, прымлелі,
Дрож прабегла па целе,
Ўсхваляваліся грудзі.
І забыўся ён з ёю,
З ненаглядкай сваёю,
Што ёсць свет, што ёсць людзі.
1907