epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

"Вось так хлопец, вось так ён..."

* * *

Вось так хлопец, вось так ён,

Слухай яго, голь!

На славах — магутны слон,

А на дзеле — моль.

 

Праўда, што не ўмее красць,

Дык лжэ горай баб,—

Абяцанак горы дасць,

А выканаць слаб.

 

Пражыве ён многа лет,

Вечна сыт і рад,

І пяройдзе нават свет,

Дый не вернецца ж назад.

 

26 ліпеня 1906


26.07.1906

Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995. -462 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан

Беларуская Палічка: http://knihi.com