epub
 
Падключыць
слоўнікі

Янка Купала

За касой

Кожны раз, як жывой муравой-дываном

Лета высцеле луг, сенажаць,—

Косы свішчуць, звіняць над ракой за сялом,

За касой касцоў песні чуваць.

 

Ясна косы блішчаць у цвітучай расе,

Высцілаюць пракос у пракос;

Песні з ветрам шумяць, пушча водклік нясе,

Пушча слухае песень і кос.

 

Шле яна свой адказ ад капцоў да капцоў,

Заміраючы ў вечнай жальбе;

Ці даждуся калі кос і песень касцоў

На другой, на вялікай касьбе?..

 

[1908, 1911]




Беларуская Палічка: http://knihi.com