epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"А часам, як дрэву, хочацца..."

А часам, як дрэву, хочацца,

Учапіўшыся за зямлю,

Убіраць адно сонца прагна,

Што шуршавіцца па галлю.

 

Падстаўляць, даспяваючы, промням

Плод: адзін, потым другі бок.

І піць, у глыбінях здабыты,

Халодны і пеністы сок.

 

І з пладоў, і з лістоў спакойных

Ціхамірна пыл атрасаць.

Ні пра што, ні аб чым не думаць —

Проста маўчаць...