epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"А як жа, ці чуеце, дрэвам..."

А як жа, ці чуеце, дрэвам,

Пахаваўшы ўвосень

Столькі сваіх дзяцей-лістоў,

Зноў

Радавацца вясною

І над іхняю магілаю

Так апантана раджаць

Новых немаўлят?!