epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"А зямля, відаць, таму і круглая..."

А зямля,

Відаць, таму і круглая,

Каб ніхто

Не мог сесці ў цэнтры

Ці ў якім зручным кутку

І пагардліва сказаць іншым:

— Мы — абраны Богам народ,

А вы — нашы рабы...

 

Людзі,

Не давайце рабіць зямлю вуглаватай!