epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Ахвярай стаў, а ўсё-ткі перамог!.."

Ахвярай стаў, а ўсё-ткі перамог!

Хвала такому шчыраму старанню,

Хвала твайму журліваму каханню,

Якім і я нарэшце занямог.

 

І паляцеў, пазбыўшыся трывог,

Насустрач спапяляючаму ранню,

Не бачачы нічога, бы ў тумане,

Не разбіраючы ні сцежак, ні дарог.

 

Палёт такі — як наталенне смагі,

Палёт такі — як пошук раўнавагі:

Ты ўвесь ад невядомасці трымціш.

 

Не беражэшся, радасны, спадману —

Якою вечнаю табе здаецца ціш,

Калі вось так лунаеш апантана.