epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Адгукніся..."

Адгукніся

На стук у акно асцярожны;

Дай вады,

Калі просіць яе падарожны;

Абагрэй,

Калі той скарчанеў на марозе;

Накармі,

Калі доўга не еў у дарозе.

Ды не вер,

Калі вораг прыкінецца братам;

Не маўчы,

Калі смерць напаўняе гарматы;

Не чакай,

Каб цябе закавалі ў кайданы;

Не даруй

Ні за здзек,

ні за гвалт,

ні за раны!