epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Адказ на анкету

— Што такое шчасце?

— Гэта дзеці,

Што ва ўсіх краінах свету

Пад развяселеным, някрыўдным

І зусім не страшным небам

Радасна і ўсмешліва

Махаюць ручкамі цягнікам —

Цягнікам, якія ўжо забыліся,

Што можна спяшацца на фронт,

І паціху, асцярожна вяртацца адтуль —

З параненымі...