epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Апошні год свой дрэвы адчуваюць..."

Апошні год свой дрэвы адчуваюць —

Яны цвітуць — ажно шалее цвет,

А восенню галіны іх ламае

Пладоў незаваёваны сусвет.

 

О, дрэваў векавое прадчуванне!

Я паміраць хацеў бы, як сады.

І да майго апошняга дыхання

Мяне хай ацяжарваюць плады.