epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Ау!

Я крычу:

— Адгукніся, мая будучыня!

Ты крычыш:

— Адзавіся, маё мінулае!

Ён крычыць:

— Адклікніся, маё сёння!

Дзіўна,

але ўсім нам

Адгукаецца рэха аднолькава —

Як у дзяцінстве:

— Ау!