epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Без вёслаў лодка сніцца мне..."

Без вёслаў лодка сніцца мне

На спіне кудлатай акіяна,

А ў ёй я сцішыўся, нібыта спавіваны,—

Без вёслаў лодка сніцца мне.

І гэты сон за мной ідзе старанна:

На караблі, ў далёкай старане

Без вёслаў лодка сніцца мне

На спіне кудлатай акіяна...