epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Бы схаваную ў кветкі мелодыю..."

Бы схаваную ў кветкі мелодыю,

Шукаюць настойліва пчолы,

Я лаўлю гэты гуд вясёлы,

Бы схаваную ў кветкі мелодыю.

Я не бачу нікога наўкола,

Я сам-насам сягоння з прыродаю —

Бы схаваную ў кветкі мелодыю,

Шукаюць настойліва пчолы.