epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Быццам саксаул з ранетам..."

Быццам саксаул з ранетам,

Перайшоўшы грэх мяжы,

Я хачу верлібр з санетам,

Як садоўнік, падружыць.

 

Хай сябруюць, спеляць одум,

Хай карэняцца ў траве.

Хопіць месца ім абодвум

І на нашай мураве.