epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Быў час лагоды і спакою..."

Быў час лагоды і спакою,

Як на зямлю сышлі квяты,

Між іх руплівілася ты —

Быў час лагоды і спакою.

 

Я вар’яцеў ад пекнаты

І задыхаўся ўвесь табою.

Быў час лагоды і спакою,

Як на зямлю сышлі квяты.