epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Чаканне цябе

Чакаю я цябе. А ты не звоніш:

Званок унурана маўчыць, бы хто наняў.

І нібы хруіц у стомленых далонях,

Шуршыць, як адзінота, цішыня.

 

Як холадна мне без цябе. Імгліста.

Пакой зімой і сіверам прапах.

Бы дзьмуць вятры з усіх бакоў са свістам,

А я стаю на гэтых скразняках.

 

Чамусьці толькі сэрца прадзімае,

І ля яго — ільдзінкай халадок.

Чакаю — як ільдзінку адганяю...

Чаго ж маўчыш, устуджаны званок?

 

Ах, холад! Што да сэрца прычапіўся?

Званок... Як спеў... Так звоніш ты адна...

Здалося, жаўранак з-пад купіны ўсхапіўся.

Павіс у небе... Ты — нібы вясна,

Мая каханая!