epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Хоць і мінула столькі год..."

Хоць і мінула столькі год

І цень вялікі сам я маю,

Ды ўсё ж і сёння ўспамінаю,

Нібыта казку, сонца ўсход.

 

На бацькавы я рукі ўзлез,

Але ўсё роўна мала толку:

Мой цень дабег да рэчкі толькі,

Яго — сягае аж за лес...