epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Ціхая мелодыя

Блукаю, ўсхвалёваны нечым,

І чую прыглушаны шорах —

Штосьці рыхтуе вечар,

Збіраючы шэры морак.

 

Пераймаю вячэрнія цені,

Бы ягнят,

што вяртаюцца з поля.

Лаўлю цішыні трымценне,

Хвалююся, як ніколі.

 

Не кідаю зялёнай вахты

І бачу:

як продкі на веча,

Дрэвы — зялёныя яхты —

Сплываюцца ў ціхі вечар.