epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Цнатлівы жарт

У лесе мы з табой.

І блізка хоць,

аднак

Якая ўсё ж недасягальнасць — твае вусны!

Цнатлівасць лесу,

памажы ты нам...

А за кустом сучок, як промень, хруснуў...

 

Зачырванелася ты сарамліва ўся.

Пытаюся — чаму?

Сумелася і шэпчаш ціха:

— Ты ведаеш...

Ты ведаеш...

Ну, як табе сказаць?..

Там заяц па...

пацалаваў зайчыху...