epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Да біяграфіі майго народа. ІІ

Хто мы такія і ці многа мы перажылі?

Спытайце пра гэта Нават у нашых птушак.

Ды і мы самі можам расказаць,

Як нясмела пасля войнаў вяртаюцца

ў спаленыя вёскі

Першыя ластаўкі;

І як потым —

Нечакана і нязвыкла —

Кідаюцца ў вочы іхнія гнёзды на папялішчах:

Светлыя —

На чорных, абгарэлых бёрнах-галавешках,

І чорныя —

На светлых,

Яшчэ не дарубленых вянцах

Новых хат...