epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Дружа мой!.."

Дружа мой!

Хочаш,

Я падарую табе

Самае-самае дарагое,

Што помню?

Я падарую табе

Ручавінку дыму

Над маёю роднаю вёскаю,

Над маёю ціхаю хатаю,

Над нашым шаноўным комінам,

Бруйку дыму,

Якую я берагу з дзяцінства

І якая пахне і сёння мне

Толькі што спечаным

Хлебам...