epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Думка

На штабель выносістых сосен

І тугацелых елак

Лесаруб прысеў адпачыць.

Электрапілу прысланіў да пня,

Зняў каску, пот рукавом

Сцёр са спатнелага твару

І ўдыхнуў на поўныя грудзі

Пах свежаспіленых дрэў.

Божа, о як яно пахне,

Дрэва, што зрэзана толькі што —

Ніяк не надыхацца ім...

 

І раптам — нібы папярхнуўся,

І раптам — нібыта ўдар грому —

Думка працяла навылет:

Каб дрэва вось гэтак пахла,

Трэба

Зарэзаць

Яго.