epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Думкі чалавека — вы працяг..."

Думкі чалавека —

вы працяг

Нейчых недаходжаных дарог,

Нейчага кароткага жыцця,

Што сусвет

прадбачліва збярог.

Думкі чалавека —

вы святло

Зор,

што змоўклі рана ў вышыні.

А святло стагоддзямі ішло

І дайшло —

зноў зоры запаліць.