epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Дзе нам баліць, там і душа..."

Дзе нам баліць, там і душа:

З душы ўвесь чалавек сабраны.

Мы адкрываем нечакана —

Дзе нам баліць, там і душа.

Таму чым большая душа,—

Даўжэй шчымяць і ныюць раны...

Дзе нам баліць, там і душа:

З душы ўвесь чалавек сабраны.