epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Дзівак

Даўно-даўно, яшчэ вясною,

Ён узляцеў на гэтае дрэва,

Сеў спаміж лістоў

І, нібы свой, быў сярод іх шчаслівы:

Весяліўся з імі і сумаваў,

Смяяўся і шаптаўся.

Незаўважна прайшло лета.

Завятрылася восень.

Абляцелі ўсе яго новыя сябры —

Лісты,

А ён адзін застаўся на мокрай

І голай галінцы —

Не ведаў, што восенню

Трэба разлучацца з ёю,

І яшчэ не разумеў,

Каму трэба быць верным —

Дрэву ці лістам.