epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Гукі дарог

Дарогі,

па вас спрадвеку

Час безупынна праходзіў.

Дарогі,

на вас запісаны

Гулкія крокі стагоддзяў.

 

Дарогі —

маўклівыя паскі,

Вы — зямлі фанатэка,

Што складзена

з тысяч

крокаў

Вечнага Чалавека.