epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"І цяпер яшчэ веру я..."

І цяпер яшчэ веру я —

ў казак ёсць дом

Хто не верыць —

за мной, калі ласка!

Паказаць я магу,

як пад кожным кустом,

Нібы коўдрай,

накрыўшыся цёпла

лістом,

Спяць у лесе

упокат

казкі.