epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Іду звычайнаю сцяжынай..."

Іду звычайнаю сцяжынай

Па лузе звыклым да ракі.

Звычайны ветрык лашчыць дрэвы,

Звычайны веташок вісіць.

 

Кусты срабрацца — як заўсёды,

Звычайна шэпчацца трава.

Нагою звыкла адчуваю

Тугія кропелькі расы.

 

Вось-вось узыдзе сонца звычна,

Птушыны грымне звыкла грай...

А я іду такі шчаслівы —

Нібы вяртаюся з вайны.

 

І думаю: о Божа мілы,

За што, звычайнага мяне,

Ты так адорваеш багата

Вось гэтай радасцю, зямля?!