epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Я хачу вярнуцца да цябе..."

Я хачу вярнуцца да цябе

Краскай ціхай ля ўтравелай сцежкі,

Засланіць зямлю сваёю ўсмешкай—

Я хачу вярнуцца да цябе.

Каб мяне пазнала ты ў жальбе,

Прыгарнула да свае усмешкі.

Я хачу вярнуцца да цябе

Краскай ціхай ля ўтравелай сцежкі...