epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Я люблю цябе..."

Я люблю цябе,

Я люблю цябе,

Я люблю цябе, цішыня.

Толькі вочы скрозь,

Толькі рукі скрозь,

Толькі вусны твае,

Што цыкадамі

Неспатольнымі ўсё звіняць.

А навокала — толькі колеры,

Толькі колеры уваччу.

Толькі сінія і зялёныя,

Толькі жоўтыя і чырвоныя,

І з-за іх, з-за іх,

Гэтых колераў,

Нават шэпту твайго

Не пачуць.

А навокала — пахі светлыя,

А навокала — сенажаць.

Толькі сена пах і паветра пах,

Толькі сонца пах і блакіту пах,

А з-за пахаў тых,

А з-за пахаў тых

Не, нічога нам

Не відаць.

Я люблю цябе,

Я люблю цябе

І ўвесь свет хачу — ўвесь! — абняць.

Столькі вуснаў тваіх,

Столькі рук маіх...

І шчаслівы май,

І пакутны рай,—

Як дзіця тваё, цішыня.