epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Я вельмі хачу ў мінулае..."

Я вельмі хачу ў мінулае —

У свет непалоханых птушак...

Добра было б сядзець між іх,

Як роўны з роўнымі,

І глядзець у птушыныя вочы,

Поўныя першабытнага даверу.

Разам грэцца каля агню,

Разам шукацьмець ежу

І потым дзяўбці сабе паціхеньку,

Не спяшаючыся...

Яшчэ болей я хачу ў будучыню —

У свет, не палоханы войнамі,

Дзе людзі не баяцца аўтаматаў і бомбаў,

Забыліся пра канцлагеры

І не ведаюць,

Як паміраюць цяжкапараненыя дамы,

Як назаўсёды змаўкаюць дзіцячыя вочы,

Як пасівелыя за хвіліну маці

Пачынаюць нязвыкла ўсміхацца

І тыднямі калышуць пустыя калыскі...

Людзі, я хачу ў будучыню!