epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Я выплываю з адзіноты..."

Я выплываю з адзіноты,

Нібы з халоднай глыбіні,

І бачу сонца ў вышыні —

Я выплываю з адзіноты!

Святлеюць сонечныя дні,

І рукі просяць зноў работы:

Я выплываю з адзіноты,

Нібы з халоднай глыбіні...