epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Як прабабка мая казала..."

Як прабабка мая казала:

— Жыта;

Як бабуля мая спявала:

— Жыцце;

Як мама мая ласкавела:

— Мова,—

Так і для мяне да скону —

Жыта;

Каб так і для сына майго —

Жыцце;

Каб так і для ўнука майго —

Мова...

 

Свая мова —

З веку ў век.