epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Як радасна, мой дружа, разумець..."

Як радасна, мой дружа, разумець,

Што наш народ не пагражаў нікому,

Не нападаў, не гнаў нікога з дому

І ў дом чужы не нёс ніколі смерць.

 

Ён ціха жыў і трудна працаваў,

Араў зямлю, навіў рупліва хаты,

Хоць сам ён жыў спрадвеку небагата,

Ды ўсім, хто прагнуў хлеба, хлеб даваў.

 

Зямля і воля мараю былі.

І на вайне ён спавядаўся полю,

Як птушку, грэў заўжды пад сэрцам волю,

Каб зноў араць і сеяць на зямлі.