epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Еўропа грэецца Гальфстрымам..."

Еўропа грэецца Гальфстрымам,

Ім адагрэтыя тады

Так распускаюцца нястрымна,

Нібы вясною, ўсе сады.

 

І я, бывае, замярзаю,

Як разбягаюцца сябры...

Як трэба мне тады бывае

Тваё дыханне — мой Гальфстрым.