epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Каб неба цябе не загушкала..."

Каб неба

цябе не загушкала,

Каб зямля

не калола

быльнікам,—

Верш!

Ляці

раскальцованай птушкаю:

У цябе —

ўвесь сусвет пад крыллямі