epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Каханне

Ісці к табе трывожна і спакусна,

Нібыта набліжацца да агню,

І загарэцца ад тваіх спякотных вуснаў,

І спапяліць цнатлівую браню.

 

І ўвайсці ў агонь. Пламеннем задыхацца,

Лавіць яго, і жыць і дыхаць ім.

Згарэць на попел. З попелу узняцца,

Каб зноў глытаць агню вярэдны дым.

 

І ачышчацца ў полымі упарта,

Згарэўшы зноў, вяртацца з небыцця,

Бо той, хто уцякае ад цябе,— не варты

І ні цябе, ні самаго жыцця.

 

Бо толькі так і можна жыць на свеце:

Згарэўшы ўшчэнт, застацца зноўку жыць,

Каб пры жывым табе твой попел стылы вецер

Зайздросна мог, як памяць, варушыць,