epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Калі снегапад раптоўна..."

Калі снегапад раптоўна

На горад наш упадзе,

Завея пялёнкаю роўнай

Усе сляды замяце.

 

Калі пад вечар ці ўранні —

У змроку зусім не відно —

Неба пушыстым стане,

Нібы са сняжынак яно.

 

Калі закруціць завея,

Прашу, пачуй яе смех,

Прашу, здагадайся, дзе я,

І выйдзі таксама ў снег.

 

З табой не сустрэнемся, можа,

А мо размінемся якраз.

Упоразь, страшліва і гожа,

Абдыме мяцеліца нас.

 

Калі ж давядзецца сустрэцца,

Мы будзем хадзіць і маўчаць.

Сняжынка аб вусны трэцца...

Чаму яны ўсе гарчаць?

 

Будзем моўчкі слухаць з надзеяй,

Што мяжуе з ціхай журбой,

Як гудуць самалёты над веяй,

Раз’яднаныя з блізкай зямлёй.

 

А сесці не могуць ніяк...