epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Калі ты працаваў адзін за трох..."

Калі ты працаваў адзін за трох

І дыхаў больш, чым могуць твае грудзі,

Калі далей ішоў, чым нават мог,

А ногі не ішлі — ты поўз без ног

К людзям,—

 

Прашу цябе: застанься сам сабой

І не чакай хвальбы, слоў трыумфальных,

Сустрэч, прамоў, уклубленых у рой,

Згадзіся: ты — пакуль што не герой,

Ты проста чалавек.

Звычайны...