epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Калі з выраю птушка вяртаецца ў свой небасхіл..."

Калі з выраю птушка вяртаецца ў свой небасхіл —

У яе ўжо не два, а мільёны крыл.

 

Калі лань уцякае — далей ад няўвыклых трывог:

У яе не чатыры — мільярды ног.

 

А калі чалавек у свой вечар няблізкі ідзе,

Колькі ног ён вядзе, за сабою вядзе!

 

Іх пазнаць можа столькі стаптаных сцяжын і дарог,

Што хапіла б для ўсіх ненатомленых ног...

 

Маладых яшчэ ног.