epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Калі заблытаецца ў тваіх валасах вясна..."

Калі

Заблытаецца ў тваіх валасах вясна,

Нібы промень у гранях самацвета, —

Табе робіцца вельмі лёгка.

І ты бяжыш па зямлі,

Быццам па лёганькаму барабану дзіцячай качалкі.

А зямля пачынае хутчэй круціцца

Насустрач табе,

Слухаючыся

Нават самага лёгкага дотыку

Тваіх шурпатых ног...