epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Ляціць Зямля — наш карабель касмічны..."

Ляціць Зямля — наш карабель касмічны,

Дом для дваіх і для усіх зараз.

Крыху зацесны дом гэты для нас,

Але ж такі нязводны і магічны.

 

Заселены каханнем шматаблічным

Усіх краёў шматколерных і рас,

Які ж ён непаўторны без прыўкрас,

Аквечаны дзіцячым смехам зычным.

 

І недзе ў нашай беларускай хаце

Пачуўся крык шчаслівы немаўляці,

Якому годна між усіх звінець.

 

І ты, сцвярджаючы жыцця непераможнасць,

Нават у напружанні трывожным

Усміхніся мне.