epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Ламаюцца ў снежных сумётах вятры..."

Ламаюцца ў снежных сумётах вятры,

Сонца прымерзла да небакраю —

Раніцою ледзь адрываецца,

А пад наша акно,

У якім агеньчык гарыць,

Дуйкі з усіх палюсоў збіраюцца.

 

Што ім сцены!

Бачыш, сядзяць за сталом халады,

І агеньчык хліпае, хліпае —

На яго ж дзьме уся планета...

Апранайся цяплей, мая памяць,—

Праз сумёты мы пойдзем туды,

Дзе далёкія птушкі дзяўбуць

Вечназялёнае лета.