epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Лета. Акварэль

Палі пасмяглі.

Навакол звінела

Паветра перасушана.

Густы

Быў поўдзень.

І дзе птушка села —

Кусціўся пыл.

Што жухлыя лісты,

Шуршэла лета.

Спёка, як трывога,

Вісела над жытамі.

І ратай

Глядзеў, задумлівы, на ніву.

А дарога

Стамлёна бралася

на самы небакрай -

Далей,

Далей,

Далей —

У цень Зямлі...