epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Лісталад

Ападаюць, злятаюць жоўтыя выраі,

Пакідаюць галіны — гнёзды свае,

У чароды збіраюцца,

ад зямлі адрываюцца

І настойліва хочуць у вырай ляцець

Лісты.