беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Маці было сорак гадоў,
Сыну было дваццаць.
Маці стала шэсцьдзесят гадоў,
сыну стала дваццаць.
Маці мела восемдзесят гадоў,
Сын меў тыя ж дваццаць.
Маці памерла ў сто гадоў,
Сын забіты ў дваццаць...
Зямлі будзе мільярд гадоў,
Хлопцу будзе дваццаць.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая