epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Малітва над калыскаю

Слухай, сыне мой,—

Здарыўся цуд:

Ты з’явіўся на гэты свет

Па волі сапраўднага Бога.

Не крыўдзі ж яго ніколі,

Любі яго,

Веруй у яго,

Маліся яму заўсёды —

Ласкавым яго рукам,

Шчырым яго вачам,

Поўным яго грудзям,

Бо гэты Бог —

Твая маці.