epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

Малітва прашчура

Бог ураджаю,

Я цябе шукаю,

Я цябе запрашаю,

Я цябе малю —

Сыдзі на зямлю.

Зірні на нівы,

Зірні на колас:

Хай хмары грывы

Распусцяць наўкола.

Зямля просіць дажджу,

Чым я яе напалашчу?..

Пашлі ты нам Лівуна,

Пашлі нам Церабуна,

Пашлі хоць Цурчана,

А нельга — дык хоць Каплюна,

А ў засушы нас не пакінь.

Амінь...

 

Каб коласу даць напіцца —

І я згодзен так маліцца.