epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Маўчанне ціхае маланак..."

Маўчанне ціхае маланак,

Дзе ваш разлеглы гулкі гром?

Сплывае моўчкі з шэрых стром

Маўчанне ціхае маланак.

 

Маўчанне ціхае маланак

І ўзбуджаны не патрывожыць слых:

Нібы размова двух нямых,

Маўчанне ціхае маланак.