epub
 
падключыць
слоўнікі

Янка Сіпакоў

"Мінула ўжо вясна, наперадзе зіма..."

Мінула ўжо вясна, наперадзе зіма

Махае мне рукой завейна-белай.

А нейкі матылёк, надзіва смелы,

Да сонца паляцеў — яго і не стрымаць.

 

Ён нарадзіўся з болем нездарма,

З любоўю да святла неадбалелай,

І зараз у бязмежжы скарчанелым

Настойліва крыламі веславаў.

 

О дзіва! Ён на нейкае імгненне

Перакрыляў зямное прыцягненне —

І ў сонца паявіўся спадарожнік.

 

Пакуль гарэў, паверыць дапамог

У сілу апантанасці трывожнай:

Ахвярай стаў, а ўсё-ткі перамог!